Для гамяльчан і гасцей нашага горада!

У 2017 годзе мы святкуем унікальны юбілей — 500 год беларускай Бібліі, надрукаванай Францыскам Скарынам! Значнасць гэтай падзеі для лёсу нашай краіны складана пераацаніць. Пэўныя пастановы з Бібліі ўвайшлі ў той час у заканадаўства нашай дзяржавы, а ўся краіна перажыла вялікі ўздым як у духоўным так і ў эканамічным плане. Біблія на беларускай мове – гэта чацвертая ў свеце кніга, надрукаваная на роднай мове. Беларусы атрымалі яе раней за большасць еўрапейскіх народаў. Біблія – унікальная кніга. Гэта першая гістарычная, перакладзеная, надрукаваная, самая выдаваная, пераследаванная, папулярная кніга. Яна заклала падмуркі развіцця Рэфармацыі на Беларусі. Сёння яна надрукавана амаль што на ўсіх мовах свету. Нажаль, у нашыя дні далёка не кожны чалавек лічыць Біблію сваёй настольной кнігай. Мала хто ведае яе цікавую гісторыю і ўплыў на развіцце чалавецтва. Але са старонак Бібліі мы чуем наказ: “Хай не адыходзіць гэтая кніга закона ад вуснаў тваіх: а павучайся ў ёй дзень і ноч, каб дакладна выконваць усё, што ў ёй напісана: тады ты мецьмеш поспех на шляхах тваіх і будзеш дзеяць разумна” (Iсус Навiн 1:8). 500-годдзе беларускай Бібліі, якое сення адзначае Беларусь, гэта куды больш, чым проста дата, звязаная з кнігадрукаваннем. І мы запрашаем вас адсвяткаваць гэту знакавую падзею і яшчэ раз асэнсаваць той грамадны ўнёсак, які зрабіла Біблія для развіцця нашай краіны!

Больше узнать о Библии и христианстве

вы сможете в евангельских церквях нашего города.

Посмотреть адреса церквей

НАШИ ЛЕКТОРЫ

Леонид Михович

Тема: ЗНАЧЕНИЕ БИБЛИИ В ЖИЗНИ ОБЩЕСТВА И ОТДЕЛЬНОГО ЧЕЛОВЕКА

Василий Трубчик

  Тема: БИБЛИЯ — КНИГА КНИГ

Антоний Бокун

Тема: ЗАЛАТЫ ВЕК БЕЛАРУСІ

Денис Комягин

  Тема: ЗНАЧЕНИЕ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ ДЛЯ БЕЛОРУССКОГО НАРОДА

Францыск Скарына пра Біблію

Гэтая кніга дзецям і простым людзям – навука, а мудрацам і вучоным – дык дзіваванне... Усялякае Слова, Богам натхнёнае, – карыснае! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!

Біблія — дзівосная рака! Яна бывае мелкай, што нават авечка можа перайсці яе, але адначасна і глыбокай, калі і слон змушаны плысці цераз яе! У гэтай кнізе — пачатак і канец усёй існай мудрасці! Толькі праз яе можна спасцігнуць Бога-Уладара! У гэтай кнізе — усе законы і правы, якімі карыстаюцца людзі у зямным жыцці! У гэтай кнізе ўсе лекі душэўныя і цялесныя разам знойдзеце!

Францыск Скарына пра Беларусь

Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць

Ніякай працы і скарбаў ніякіх не шкадуйце для паспалітай карысці для айчыны сваёй

У добрых справах і ў любасці да айчыны упадабняйцеся

Еще в программе

Хора евангельских церквей г. Гомеля, группа ВИФЛЕЕМ (в сопровождении оркестра народных инструментов), музыкальная группа БОЖЬЕ ПРИКОСНОВЕНИЕ (Молдова)

А также...

Выставка старинных экземпляров Библии, возможность сделать сэлфи в уникальной фотозоне, и, наконец - печатный станок почти как у Скорины!